ЗО́РНАЯ АСТРАНО́МІЯ,
раздзел астраноміі, які вывучае агульныя заканамернасці будовы, складу, развіцця і эвалюцыі зорных сістэм, у т.л. Галактыкі. Даследаванні інш. галактык і пазагалактычных аб’ектаў вылучыліся ў сярэдзіне 20 ст. ў пазагалактычную астраномію. Метадамі стат. аналізу, астраметрыі і астрафізікі даследуюцца таксама залежнасці паміж асобнымі характарыстыкамі зорак, іх сістэм, асацыяцый і скопішчаў, дыфузнай, пылавой і газавай матэрыі і інш. Важным метадам З.а. з’яўляецца стварэнне мадэлей зорных сістэм для розных стадый іх эвалюцыі ў адпаведнасці з рэальна назіранымі сістэмамі.
З.а. падзяляецца на зорныя статыстыку, кінематыку і дынаміку. У зорнай статыстыцы метадамі матэм. статыстыкі даследуюцца будова Галактыкі, характарыстыкі зорнага насельніцтва, у т.л. размеркаванні зорак з пэўнымі характарыстыкамі ў розных яе абласцях Напр., функцыі бляску, зорнай шчыльнасці, свяцільнасці і паглынання звязаны паміж сабой асноўнымі ўраўненнямі зорнай статыстыкі. На аснове гэтых ураўненняў вызначаюцца функцыі сапраўдных характарыстык зорак у параўнанні з бачнымі характарыстыкамі. Зорная кінематыка на аснове бачных (напр., уласнага руху, прамянёвай, тангенцыяльнай і прасторавай скорасцей) выяўляе сапраўдныя кінематычныя характарыстыкі руху зорак, а таксама заканамернасці руху зорнай сістэмы як цэлага. Зорная дынаміка вывучае заканамернасці руху зорак у сілавым полі зорнай сістэмы, будову і эвалюцыю зорных сістэм на аснове сіл, што дзейнічаюць у іх. Структура сілавога поля выяўляецца як суперпазіцыя сіл, створаных сістэмай у цэлым, і сіл, што ўзнікаюць пры збліжэнні асобных зорак.
Літ.:
Куликовский П.Г. Звездная астрономия. 2 изд. М., 1985.
А.А.Шымбалёў.
| 1 |
2 |
3 |
| Лебедзь |
Cygnus |
Пн |
| Леў |
Leo |
Пн |
| Ліра |
Lyra |
Пн |
| Лісічка |
Vulpecula |
Пн |
| Лятучая Рыба |
Volans |
Пд |
| Малая Мядзведзіца (нар. назва Малы Воз) |
Ursa Minor |
Пн |
| Малы Конь |
Equuleus |
Пн |
| Малы Леў |
Leo Minor |
Пн |
| Малы Пёс |
Canis Minor |
Пн |
| Мікраскоп |
Microscopium |
Пд |
| Муха |
Musca |
Пд |
| Навугольнік |
Norma |
Пд |
| Насос |
Antlia |
Пд |
| Паўднёвая Гідра |
Hydrus |
Пд |
| Паўднёвая Карона |
Corona Austrina |
Пд |
| Паўднёвая Рыба |
Piscis Austrinus |
Пд |
| Паўднёвы Трыкутнік |
Triangulum Australe |
Пд |
| Паўлін |
Pavo |
Пд |
| Паўночная Карона |
Corona Borealis |
Пн |
| Пегас |
Pegasus |
Пн |
| Персей |
Perseus |
Пн |
| Печ |
Fornax |
Пд |
| Разец |
Caelum |
Пд |
| Райскі Птах |
Apus |
Пд |
| Рак |
Cancer |
Пн |
| Рыбы |
Pisces |
Э |
| Рысь |
Lynx |
Пн |
| Секстант |
Sextans |
Э |
| Сетка |
Reticulum |
Пд |
| Скарпіён |
Scorpius |
Пд |
| Скульптар |
Sculptor |
Пд |
| Сталовая Гара |
Mensa |
Пд |
| Страла |
Sagitta |
Пн |
| Стралец |
Sagittarius |
Пд |
| Трыкутнік |
Triangulum |
Пн |
| Тукан |
Tucana |
Пд |
| Тэлескоп |
Telescopium |
Пд |
| Фенікс |
Phoenix |
Пд |
| Хамелеон |
Chamaeleon |
Пд |
| Цыркуль |
Circinus |
Пд |
| Цэнтаўр |
Centaurus |
Пд |
| Цэфей |
Cepheus |
Пн |
| Цялец |
Taurus |
Пн |
| Чаша |
Crater |
Пд |
| Шалі |
Libra |
Пд |
| Шчыт |
Scutum |
Э |
| Эрыдан |
Eridanus |
Пд |
| Яшчарка |
Lacerta |
Пн |
| Абазначэнні: Пн — Паўн. паўшар’е неба, Пд — Паўд. паўшар’е неба, Э — экватарыяльны пояс. |
т. 7, с. 112
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)